27 снежня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Афіцыйныя лічбы датэрміновага галасаваньня заніжаюцца»

1

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што гэтая «выбарчая кампанія» горшая па ўмовах для дэмакратычных кандыдатаў, чым кампанія 2004 года.

"Нашыя кандыдаты кожны дзень забясьпечваюць нас інфармацыяй пра шматлікія парушэньні, якія адбываюцца на розных этапах выбарчай кампаніі, - сказаў Вінцук Вячорка на прэс-канфэрэнцыі. - Відавочна, што афіцыйныя лічбы датэрміновага галасаваньня заніжаюцца, падаецца 8 %, дзе насамрэч 30 %. На некаторых ўчастках, дзе знаходзяцца студэнцкія інтэрнаты, ужо ўчора «выбары» адбыліся - датэрмінова прагаласавала больш за 50 %".

Вінцук Вячорка заклікаў міжнародных назіральнікаў не прызнаваць парлямэнцкія выбары. "Калі гэтыя выбары будуць прызнаныя, то дэмакратычныя сілы Беларусі пазбавяцца магчымасьці змагацца за зьмены выбарчага заканадаўства, - заявіў Вінцук Вячорка. - І тады ўзьнікае небясьпека прызнаньня і прэзыдэнцкіх выбараў 2011 года".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках