26 снежня 2024, Чацвер, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Ярмошына: «Байкот – гэта амаральна і безадказна»

20

Старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што заклікі да байкоту «выбараў» «амаральныя і безадказныя з агульнаграмадзянскага пункту гледжання».

Аб гэтым яна заявіла 26 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

"Тыя палітычныя сілы, якія вызначаюць зрыў выбараў сваёй палітыкай, асуджаныя на выміранне", — лічыць Л.Ярмошына.

У той жа час, па ейных словах, заклікі да байкоту «выбараў» не забароненыя. Нельга агітаваць "за" і "супраць" толькі ў дзень галасавання, 28 верасня.

У адказ на словы Ярмошынай неабходна адзначыць, што падчас усёй «выбарчай кампаніі» у Беларусі адбыліся больш за 100 выпадкаў арышту актывістаў кампаніі «Байкот» -- людзей арыштоўвалі за інфармацыйныя матэрыялы аб байкоце, саджалі ў турмы на 15 сутак, выключалі з універсітэтаў і звальнялі з працы. Усе гэтыя факты перададзеныя актывістамі кампаніі «Байкот» назіральнікам місіі БДІПЧ АБСЕ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках