24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: «Мы расцэньваем гэтыя выбары як фарс і заклікаем беларусаў на Плошчу»

3

Кандыдаты ў дэпутаты ад Эўрапейскай кааліцыі заклікалі грамадзянаў Беларусі ўзяць удзел у акцыі пратэсту 28 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта было заяўлена на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня ў сядзібе БНФ.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч заявіў, што цяперашнія выбары ў “палату прадстаўнікоў” — і не сумленныя, і не дэмакратычныя:

“Мы расцэньваем гэтыя “выбары” як фарс. Мы зьвяртаемся да беларускага грамадзтва з заклікам у нядзелю 28 верасьня ў 20 гадзін выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб прадэманстраваць свой пратэст. Бо ўжо зараз зразумела, да чаго ідзе. Мы ўжо шмат разоў удзельнічалі ў гэтых псэўдавыбарах, і сытуацыя паўтараецца. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць не прызнаваць гэтыя “выбары” сумленнымі. Мы дазваляем кандыдатам з Эўрапейскага сьпісу зьняцца з гэтых “выбараў” альбо спыніць кампанію. Тым кандыдатам, якія вырашаць ісьці да канца, мы рэкамэндуем засяродзіць сваю ўвагу на зборы доказаў фальсыфікацыяў гэтых “ выбараў”.

Спадар Статкевіч таксама паведаміў, што заўтра а палове на першую да Цэнтравыбаркаму на плошчы Незалежнасьці прыйдзе група кандыдатаў з Эўрапейскага сьпісу, каб выказаць сваё стаўленьне да “выбарчай кампаніі”.

Нагадаем, з 63 прадстаўнікоў Эўрапейскага сьпісу змаглі зарэгістравацца толькі 22 кандыдаты. Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў таксама Міколу Статкевіча і каардынатара блёку прадпрымальнікаў Алеся Макаева. Спадар Статкевіч заявіў, што працэнт нерэгістрацыі кандыдатаў з Эўрапейскага сьпісу беспрэцэдэнтны нават для беларускіх рэаліяў. Паводле Алеся Макаева, з 20 прадпрымальнікаў зарэгістраваныя толькі чацьвёра:

“Выбараў” няма. Лукашэнка прывучыў, што “парлямэнт” нічога не вырашае. Я магу асабіста заклікаць — і гэта заклік патрыётаў Беларусі, і тых, хто робіць байкот, і тых, хто разумее гэтую сытуацыю, — прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Бо толькі грамадзкі рух больш актыўнай часткі насельніцтва можа даць дазвол на лепшую будучыню”, -- заявіў Алесь Макаеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках