28 снежня 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму студэнтаў гоняць на датэрміновае галасаваньне?

8

Для чаго ўлады гоняць студэнтаў на датэрміновае галасаваньне? Ці задумваліся аб гэтым міжнародныя назіральнікі?

На 106-й Коласаўскай акрузе, дзе вылучыўся першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Сяргей Калякін, надзвычай высокія лічбы датэрміновага галасаваньня. Сакратар ЦК гэтай партыі Валеры Ўхналёў распавёў “Радыё Свабода”, што за два дні тут прагаласавала 17% выбарцаў.

“Ёсьць участкі, дзе ўжо прагаласавалі 82%, 70%, 65%. Гэта — студэнцкія і рабочыя інтэрнаты”, -- паведаміў Ухналёў.

Як мы ўжо паведамлялі, на гэтай жа Коласаўскай выбарчай акрузе № 106, упершы дзень датэрміновага галасаваньня на 528-й выбарчым участку яўка выбаршчыкаў склала 39%. Падобная сытуацыя была зафіксаваная на 526-м участку. Абодва яны размешчаны ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага палітэхнічнага універсітэта, а асноўныя іх выбаршчыкі — студэнты.

Нагадаем, што на папярэдніх “выбарах” у “палату прадстаўнікоў” якія адбыліся чатыры гады таму, за два дні датэрміновага галасаваньня, паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, прагаласавалі 6,1% ад усіх выбарцаў. Гэтым разам, нагадаем, — 7,0%. Спэцыяліст у галіне выбараў Сяргей Альфэр камэнтуе:

“7% за два дні — гэта каля паўмільёна выбарцаў. І ўявіць, што паўмільёна выбарцаў добраахвотна пайшлі галасаваць, каб не рабіць гэтага ў нядзелю, амаль неверагодна. Гэта лічба, якую зрабілі штучна. У нармальных краінах, дзе таксама існуе датэрміновае галасаваньне, гэтая лічба знаходзіцца дзесьці ў межах аднаго-паўтара працэнта. Калі такое галасаваньне не зьяўляецца ў гэтай краіне даўняй традыцыяй. У Рэспубліцы Беларусь гэта не традыцыя, а пэўны прымус”.

Як было заяўлена ўчора на пасяджэньні прэзідыюма палітрады апазіцыйных партый, улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаваньне як адзін з асноўных спосабаў фальсіфікацыі “выбараў”.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках