Лукашэнка правядзе сустрэчу з Пуціным 6 кастрычніка
9- 25.09.2008, 17:22
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
"Прэм'ер-міністр сёння даклаў прэзідэнту аб позве дня маючага адбыцца 6 кастрычніка паседжання «саюзнага ўрада». Старшыня расейскага ўрада Ўладзімір Пуцін папрасіў аб сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, і беларускі прэм'ер перадаў просьбу свайго калегі. Аляксандр Лукашэнка даў на яе згоду", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як паведамлялася, паседжанне «саюзнага ўрада» адбудзецца ў Менску 6 кастрычніка.