24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны пратэст: Менск адмаўляецца галасаваць цэлыми дамамі

17

Жыхары трох шматпавярховікаў на вуліцы Бельскага ў Менску пратэстуюць супраць таго, што мясцовыя ўлады не вырашаюць праблему ўпарадкаваньня дваровай тэрыторыі.

З адпаведнай заявай пратэстоўцы зьвярнуліся ў місію АБСЭ ў Беларусі, Цэнтарвыбаркам, а таксама адміністрацыю Лукашэнкі.

Супрацьстаяньне жыхароў дамоў № 14, 16 і 18 па вуліцы Бельскага зь мясцовымі ўладамі трывае працяглы тэрмін. І адмова ісьці на галасаваньне сталася апошнім спадзяваньнем на вырашэньне праблемы, кажа “Радыё Свабода” адзін з заяўнікаў Зьміцер Вусаў:

“Я жыву па адрасе Бельскага,14. Гэта такі вялізны дом. Пасярод дому ў нас уязная арка. І праз гэтую арку пусьцілі аўтатрасу. Газуюць аўтамабілі, дзецям няма дзе гуляць. Мы зьвярталіся ў адміністрацыю гораду, у адміністрацыю прэзыдэнта, да Лукашэнкі, у пракуратуру – выніку няма. Таму нашыя тры дамы, мы напісалі ў місію АБСЭ, у Цэнтарвыбаркам, а таксама адміністрацыю прэзыдэнта, што мы на “выбары” не ідзём”.

На адмову ўдзельнічаць у “выбарах”, як на крайнюю меру пратэсту і ўплыву на мясцовых чыноўнікаў, спадзяюцца ня толькі менчукі. Вось што паведаміла на “Радыё Свабода” нашая слухачка Антаніна Міхайлаўна зь вёскі Кібуці Валожынскага раёну:

“У нас цячэ вада, прарвала трубу ўжо з паўгода. Я зьвярнулася да старшыні сельсавету, кажу: “Ня зробіце – ня пойдзем на выбары”. Ён на мяне паглядзеў з такой яхіднасьцю і кажа: “Не ідзіце, ніхто вас ня просіць”. А я яму: “Пэўна ж намалюеце тое, што вам зьверху загадаюць”. Ён мне адказвае: “Бо мне трэба працаваць і атрымліваць заробак, і дзяцей карміць”. Вось які прагрэс і празрыстасьць “выбараў”!”

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках