24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Бандарэнка: «Трэба выходзіць на Плошчу, а не сядзець на кухнях»

11

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка лічыць, што дадзеную “выбарчую кампанію” нельга назваць дэмакратычнай, таму беларусы вінныя дамагацца правядзення новых, па-сапраўднаму свабодных, выбараў.

«Людзей прымусова зганяюць на выбарчыя ўчасткі, а кандыдаты ідуць па спісе ўлады. Гэта амаль усім вядома», - заявіла Зінаіда Бандарэнка ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

На ейную думку, беларусы вінныя 28 верасня выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска, каб там пратэставаць супраць фальсіфікацый.

«Канешне, абавязкова трэба пратэставаць. Я заўсёды бываю на мітынгах, акцыях, калі яны праводзяцца», - пацвярджае народная артыстка Беларусі.

Зінаіда Бандарэнка таксама мяркуе, што палітычная сітуацыя ў Беларусі патрабуе лепшага асвятлення, што насельніцтва недастаткова інфармаванае.

«Людзі вінныя ведаць, што адбываецца ў краіне. Трэба актыўна выходзіць на Плошчу, а не сядзець на кухнях», - мяркуе спадарыня Зінаіда.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках