25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на кальцавой сутыкнуліся 15 аўтамабіляў (Відэа)

4

Аварыя адбылася на слізкай дарозе падчас дажджу. Пяць кіроўцаў з 15 прызнаныя вінаватымі ў аварыі.

- У пятніцу раніцай ішоў дождж, і дарога была вельмі слізкай. Калі я заўважыў наперадзе машыну, рэзка затармазіў, але гэта не дапамагло. Я проста ўляцеў у суседні аўтамабіль! - усхвалявана распавядае «КП в Беларуси» кіроўца «Додж Гранд Каравана» Сяргей.

У яго машыны цалкам разбіты капот, але машыну адрамантаваць можна. Хлопцу, які ехаў наперадзе, пашанцавала менш:

- Яго машына, апынуўшыся паміж маім аўтамабілем і іншым, стала падобная на гармонік. - Відовішча было жудасным. Машыны, як па ланцужной рэакцыі, наляталі адна на адну. Практычна ўсе кіроўцы звярталіся да экстранага тармажэння, але з-за слізкай дарогі гэта нікога не ратавала. Людзі выбягалі з аўтамабіляў, іх трэсла, казаць ніхто не мог, таму што знаходзіліся ў шокавым стане! Галоўнае, што ўсё засталіся жывыя…

Больш за гадзіну на кальцавой былі перашкоды руху. Некаторыя машыны прыйшлося вывозіць з дапамогай эвакуатара. Паводле словаў даішнікаў, прычынай гэтай аварыі стала незахаванне дыстанцыі і пагодныя ўмовы. Пяць кіроўцаў з 15 прызнаныя вінаватымі ў аварыі. Ім пагражае штраф ад 4 да 20 базавых велічынь, або пазбаўленне правоў на кіраванне да двух гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках