28 снежня 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Калякін: «Але нам трэба прад'явіць людзям доказы фальсіфікацыяў»

10

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што на працягу наступных пяці дзён апазіцыя павінна паведамляць людзям аб фактах, якія сведчаць, што вынікі «выбараў» будуць падтасаваныя.

«28 верасня я прыйду на Кастрычніцкую плошчу Менска. Але нам трэба прад'явіць людзям доказы таго, што «выбары» будуць сфальсіфікаваныя. Пакуль жа мы маем адныя эмоцыі. Тое, што апазіцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі, гэта толькі дае падставы падазраваць, што будуць фальсіфікацыі. Вось сёння пачнецца датэрміновае галасаванне, і мы на працягу гэтых 5 дзён павінны паведамляць людзям аб фактах, якія сведчаць аб тым, што вынікі «выбараў» будуць падтасаваныя. Людзі пратэстуюць, калі адчуваюць сябе падманутымі, калі чалавек ведае, супраць чаго змагаецца», -- адзначыў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 палітык.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках