27 снежня 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатаў у «дэпутаты» застаецца ўсё менш

2

Ахвотных удзельнічаць у выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» становіцца ўсё меней. «Барацьбу» за 110 мандатаў працягваюць толькі 270 чалавек. То бок сярэдняя колькасьць кандыдатаў на адно месца складае 2,45.

Гэтую лічбу назваў сёньня “Радыё Свабода” сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. З 270 прэтэндэнтаў 69 (раней было 110) прадстаўляюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі.

У адзіным сьпісе 18 асобаў прадстаўляюць Аб’яднаную грамадзянскую партыю, па 14 — Партыю БНФ і Партыю камуністаў Беларускую, 10 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). Астатнія праходзяць як беспартыйныя кандыдаты, — паведамляе кіраўнік інфармацыйнага цэнтру АДС Юры Пацёмкін.

“Паводле папярэдніх дадзеных, у адзіным сьпісе застаюцца 69 кандыдатаў у «дэпутаты». Апошнім часам зьняліся некалькі кандыдатаў, бальшыня зь якіх прыпадае на Менск. Гэта 5 чалавек ад АГП, сярод якіх такія знакавыя фігуры, як Аляксандар Дабравольскі, Валянціна Палевікова, Станіслаў Багданкевіч. Акрамя таго, зьняліся некалькі сябраў Партыі БНФ, а яшчэ раней — трое прадстаўнікоў АГП. Наколькі я ведаю, сёньня ці заўтра заяву аб зьняцьці з «выбарчай гонкі» зьбіраецца аднесьці ў акруговую выбарчую камісію намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён таксама балятаваўся ў Менску”, -- паведамищ Юры Пацёмкін.

Спадар Янукевіч гэтую інфармацыю пацьвярджае. “Так, гэта праўда. Насамрэч я сёньня зьбіраюся падаць заяву ў выбарчую камісію. Будзе заяўлена, што паколькі выбарчыя камісіі ўсіх роўняў сфармаваныя без удзелу прадстаўнікоў Партыі БНФ і паколькі ўлады не прыслухаліся да заклікаў Партыі БНФ і АДС перафармаваць іх, то, адпаведна, немагчыма ніяк кантраляваць падлік галасоў. А бяз гэтага, на мой погляд, няма нават мінімальнай надзеі на справядлівыя выбары. Можна пераадолець абмежаваньні агітацыйныя. Але калі няма празрыстага падліку галасоў, то няма ніякага сэнсу саўдзельнічаць у працэсе да дня “выбараў”, -- лічыць Янукевіч.

Нагадаем, што ў 15 акругах вылучаецца па аднаму чалавеку, а без дэмакратычных кандыдатаў засталіся ўжо 36 акругаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках