24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрусь Цянюта: «На плошчы мы здолеем сказаць не - хлусьні!»

1

28 верасьня павінны адбыцца «выбары», шчырасьці якіх чакаць не выпадае. Чарговы раз улада падмане народ, сфальсыфікаваўшы бюлетэні, чарговы раз улады прызначаць сваіх халуёў, якія будуць моўчкі падымаць руку за чарговы антыбеларускі закон, піша Андрусь Цянюта на сайце «Маладога Фронта».

Яны забралі ільготы! Што яны яшчэ забяруць? Досыць цярпець. Урад ўжо даўно ня лічыцца з народам. У «палатку» пройдуць адныя халуі рэжыму: ідэолягі, кіраўнікіі БРСМ, супрацоўнікі КДБ, вядома ж па загаду зьверху.

Сытуацыя ўскладняецца яшчэ тым што Лукашэнка хоча, каб Захад прызнаў легітымнасьць гэтых «выбараў», каб наступным крокам здаць незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны расейскаму каршаку, што недапушчальна. Лукашэнка адчувае, як глеба уцякае зь-пад яго ног!

«Выбары» патрэбны ураду каб стварыць ілюзію дэмакратыі для Захаду. Каб атрымліваць крэдыты, за якія будуць плаціць заробак АМАПу, КДБ і іншым злачынцам, якія бароняць дыктатуру.

Адзіны дзейсны сродак аказаць супраціў хлусьні - не хадзіць на «выбары»; толькі калі мы, Грамадзяне Беларусі, ня прыйдзем на выбарчыя ўчасткі, рэжым ня здолее нас падмануць.

Толькі сабраўшыся разам 28 верасьня а 20.00 на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) мы здолеем сказаць не - хлусьні, дамагчыся таго каб з нашым голасам лічыліся.

Мы народ, а ня рабы! Здабудзьма волю! Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках