1 лiстапада 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны мітынг гандляроў у Берасьці

2

У Берасьці на Варшаўскім рынку пачаўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Падставай для гэтага сталі дзеяньні супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну Берасьця.

21 верасьня падаткавікі прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі возікамі сэртыфікатаў адпаведнасьці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сэртыфікат якасьці і ўсе іншыя неабходныя дакумэнты. Пра сэртыфікат адпаведнасьці яны ніколі ня чулі. Зрэшты, і самі супрацоўнікі падатковай службы не маглі патлумачыць, што гэта за дакумэнт.

Бізнэсоўцы паведамілі “Радыё Свабода”, што кожны зь іх мае па 2-3 штукі возікаў у наяўнасьці. Дзеля таго, каб атрымаць сэртыфікат адпаведнасьці, яны мусяць заплаціць каля адной тысячы даляраў, што робіць бізнэс абсалютна бессэнсоўным.

Прадпрымальнікі кінулі працу, абкружылі падаткавікоў і пачалі стыхійны мітынг, дзе кожны выказваўся на конт сваёй працы і стаўленьня да фіскальных органаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках