2 лiстапада 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Рынкевіч: «Ніхто з лаяльных апазыцыянераў у «палатку» не трапіць»

1

Адзін з лідэраў сацыял-дэмакратаў Беларусі, паплечнік Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч 21 верасьня на паседжаньні Палітрады апазыцыйных партый агучыў інфармацыю пра тое, што нібыта старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў правёў нараду на выбарчую тэму. Пастаўленая задача, каб у датэрміновым галасаваньні ўдзельнічалі 25-27% выбарнікаў сталіцы.

Спадар Рынкевіч таксама сказаў, што у дэмакратычных кандыдатаў амаль няма шанцаў патрапіць у “палату прадстаўнікоў”:

«Па інфармацыі, якая мне вядомая, створаны так званы «Сьпіс Папкова». Сам спадар Папкоў будзе сьпікерам новага складу “палаты”, а спадар Андрэйчанка – віцэ-сьпікерам. Ад апазыцыі ў “палатку” амаль нікога яны не прагназуюць. Там ёсьць шэсьць чалавек ад афіцыйнай партыі камуністычнай і значная частка кандыдатаў будзе ісьці пад шыльдай «Белай Русі», хаця гэта і не афішуецца.

Ніхто з тых з апазыцыі, хто, накшталт спадара Ляўковіча, апошнімі месяцамі паводзілі сябе лаяльна да ўладаў у “палату” не трапіць. Такім чынам, можна весьці кампанію, не спадзеючыся, што ўлада іх аблашчыць і пусьціць у склад дэпутатаў “палаткі” №4».

“Радыё Свабода” нагадвае, што Аляксандар Папкоў зьяўляецца намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, а Ўладзімер Андрэйчанка – старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках