25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз палякаў Беларусі не скараецца

2
Саюз палякаў Беларусі не скараецца

Галоўная Рада апальнага Саюзу палякаў у Беларусі не прыняла прапановы польскага Міністэрства замежных справаў пра сфармаваньне працоўнай групы для перамоваў з лукашэнкаўскім адламкам арганізацыі на чале зь Юзафам Лучнікам.

Гэта адбылося нягледзячы на асабістую прысутнасьць на паседжаньні пасла Польшчы ў Беларусі Хенрыка Літвіна, які назваў інфармацыі газэты «Rzeczpospolita» спэкуляцыяй і заклікаў Раду стварыць групу для перамоваў з Лучнікам. Тым ня менш, рашэньне пра перамовы не прайшло, разам з тым была дэкляравана гатоўнасьць да перамоваў з уладамі, «але ня зь іхнымі марыянэткамі».

У суботу пра сытуацыю вакол СПБ выказаўся прэм'ер Польшчы Дональд Туск. Ён абверг паведамленьні аб існаваньні закулісных дамоваў між адміністрацыямі Польшчы і Беларусі аб нармалізацыі адносінаў узамен за спыненьне падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі.

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка вяртаецца на радзіму. Місія скончылася. На заканчэньне пасол хацеў зрабіць «дэмбельскі акорд» - адным махам вырашыць праблему расколатага СПБ. Спрыяльныя ўмовы (пацяпленьне адносінаў з Захадам) і прыхільнасьць палітыкаў ўрадавай Польскай сялянскай партыі зрабілі сваю справу. Удалося пралабіраваць у польскім МЗС сваю прапанову ўрэгуляваньня. Але хапіла толькі ўзгадваньня ў СМІ, і ўсе ўдзельнікі нібыта гатовай угоды пачалі громка тлумачыцца і казаць, што іх не так зразумелі.

Карацей, Акела прамахнуўся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках