24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: «28 верасьня мы мусім быць на Кастрычніцкай плошчы»

«28 верасьня мы мусім быць на Кастрычніцкай плошчы Менску, адкрыта казаць пра тое, што адбываецца ў краіне і маліцца за Беларусь. Гэта ўбачаць і беларусы, і сьвет, і Бог. Верым, можам, пераможам!», -- заявіў падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце “Радыё Свабода” сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Павал Севяранец.

Палітык таксама патлумачыў пазыцыю хрысьціянскіх дэмакратаў наконт “парламенцкіх выбараў”.

“Самае важнае -- гэта не "удзельнічаць" альбо "ня ўдзельнічаць", і не што гавораць донарам альбо што гавораць рэжыму. Самае галоўнае -- тое, што мы гаворым беларускаму народу. Хрысьціянскія дэмакраты гавораць людзям: дарагія беларусы. на гэтыя "выбары" не хадзіце, выбараў няма. Вас падманваюць. Але -- ідзіце да нас, удзельнічайце ў нашых кампаніях. Вось інфармацыя пра нашых лідэраў у вашых акругах. Вось іх тэлефоны. Давайце працаваць разам. Ня будзем гуляць у гульні рэжыму, будзем працаваць разам, дзеля перамогі дэмакратычнай і незалежнай Беларусі. Умовы, якія выстаўлялі кандыдаты ад БХД, улада ня выканала. Нашая пазыцыя -- да 21 верасьня прад'яўлены ўльтыматум уладзе. Калі ён ня будзе выкананы, кандыдаты здымаюцца з “выбараў”. Такая партыйная пазыцыя. Хрысьціянскія дэмакраты, заўважце, на “выбары” зараз не заклікаюць, яны заклікаюць працаваць разам у нашых кампаніях. І я думаю. што менавіта такая пазыцыя была б дарэчнай і слушнай для ўсіх апазыцыйных партыяў. Мы мусім ствараць паралельную палітычную прастору, а не ўдзельнічаць у гульнях рэжыму”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках