24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўлады не дазволілі таксістам паднімаць цэны

2

Тарыф на праезд у таксі Менску ў бліжэйшы час падвышаць не плануецца, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік упраўлення цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі.

Ён удакладніў, што асацыяцыя "Сталічнае таксі" звярнулася ў Мінгарвыканкам з заяўкай аб рэгістрацыі новага тарыфу на праезд, аднак прыняцце рашэння па гэтым звароце пакуль адкладзенае.

Апошняе падвышэнне тарыфу на праезд у таксі сталіцы было ў лістападзе 2007 году - з Br 1 тыс. 100 за кіламетр да Br 1 тыс. 320.

У Менску працуюць 12 дыспетчарскіх службаў таксі, вялікая частка з якіх уваходзіць у асацыяцыю "Сталічнае таксі". Усяго па вуліцах горада курсуюць каля 3,5 тыс. таксі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках