28 снежня 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Вялічкін: Міліцыянты ўжо кіруюцца «Рашэннем на забеспячэнне аховы правапарадку»

Брэсцкі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, у якога ўчора дома быў праведзены ператрус, лічыць, што ўлады пачалі актыўна рэалізоўваць на практыцы "Рашэнне на забеспячэнне аховы правапарадку…", тэкст якога быў распаўсюджаны ўчора праваабаронцамі.

Вялічкін лічыць, што затрыманне і адміністрацыйны арышт Міхаіла Ілліна і Яўгена Скрабца, якія мелі месца напярэдадні, носяць прэвентыўны характар і накіраваныя на нейтралізацыю апазіцыі напярэдадні «выбараў».

Практыка, па словах У. Вялічкіна, калі затрымоўваюць за налепкі, а ў аддзяленні прыпісваюць "дробнае хуліганства", -- ужо добра адпрацаваная беларускай міліцыяй.

Праваабаронца кажа, што ў Берасці ўжо вядзецца прафілактычная праца з шэрагам моладзевых актывістаў і лідэрамі апазіцыйных партый. Жыхары горада неаднаразова затрымліваліся за распаўсюджванне незалежнай прэсы і за з'яўленне ў публічным месцы ў майках з надпісам "Байкот!". Пачынаючы з 7 верасня, па позвах у міліцыю былі выкліканыя вядомыя праваабаронцы і моладзевыя актывісты нібыта па справе аб выбуху 3-4 ліпеня ў Менску. 8 верасня невядомыя вялі паляванне на актывіста АГП, якое скончылася пагрозамі ў бок ягоных родных і збіццём юнака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках