2 лiстапада 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешняя запазычанасць перавысіла $14 мільярдаў. Лукашэнку да зарэзу патрэбная легітымізацыя «палаткі»

21

Сукупная знешняя запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня 2008 года склала $14 115,6 млн., павялічыўшыся з пачатку года на 13%.

Такія дадзеныя прыводзяцца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Як піша АФН, за другі квартал бягучага года знешняя запазычанасць павялічылася на 3% ці на $415,7 млн., за першы квартал – на 9,7% ці на $1206,4 млн.

Знешняя запазычанасць органаў дзяржаўнага кіравання ў студзені-чэрвені 2008 году скарацілася на 1,5% да $2005,8 млн. Прамыя інвестыцыі (міжфірменае крэдытаванне) павялічыліся за першае паўгоддзе на 42,9% да $726,0 млн. на 1 ліпеня.

Знешняя запазычанасць органаў грашова-крэдытнага рэгулявання скарацілася на 27,1% і склала на 1 ліпеня 2008 года $434,4 млн.

Знешняя запазычанасць камерцыйных банкаў павялічылася з пачатку года на 30,6% да $3358,5 млн. Знешняя запазычанасць іншых сектараў эканомікі павялічылася на 11,9% да $7590,9 млн. на 1 ліпеня 2008 года.

Зразумела, чаму Лукашэнка сёння імкнецца легалізаваць «палатку». Беларускай эканоміцы наўпрост пагражае крах.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках