24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казуліна запрасілі, але не пусцілі

18

Ніхто з прадстаўнікоў Беларусі 15 верасьня на паседжанні Рады Еўрапейскага Звязу ў Брусэлі не прысутнічаў.

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў пакуль застаўся ў Менску. У Брусэль запрасілі Аляксандра Казуліна, аднак на паседжанне Рады Еўразвязу яго не пусцілі.

Прычыны гэткіх паводзінаў пакуль невядомыя. А вось як гэта тлумачыць тэлеканалу “Белсат” сам Аляксандр Казулін.

“Я не браў удзелу ў паседжанні міністраў замежных справаў. Улады Беларусі, калі даведаліся, што я буду сустракацца з Радаю міністраў замежных справаў, праз свае дыпламатычныя каналы зрабілі ўсе магчымае, каб гэтай сустрэчы не адбылося. Я атрымаў пацверджанне, што буду сустракацца з міністрамі замежных справаў – сябрамі Беларусі, але сустрэчы не адбылося. Калі Лукашэнка робіць нейкія пазітыўныя заявы і сігналы ў бок Еўразвязу, то цяпер яны спалохаліся, што сустрэча са мною можа гэтаму перашкодзіць”, -- паведаміў былы палітвязень.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках