27 снежня 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты шукалі ў праваабаронцы ўлёткі «Байкот»

1

Учора міліцыянты заявіліся з ператрусам на кватэру берасцейскага праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна.

“Ноччу ў горадзе быў затрыманы мой сын Міхаіл Ільін, – паведаміў праваабаронца для “Радыё Свабода”, – яго схапілі ля рэклямнай тумбы, калі разьмяшчаў на ёй улёткі “байкот выбарам”. У час затрыманьня міліцыянты зьбілі Міхаіла, але на судзе абвінавацілі менавіта яго ў хуліганстве і арыштавалі на пяць сутак зьняволеньня.

У кватэры міліцыянты нібыта шукалі скрадзеную кімсьці аўтамабільную магнітолу, але гарталі кнігі, перабіралі газэты і брашуры.

Раней паведамлялася пра затрыманьне за налепкі “Байкот” ня толькі Міхаіла Ільіна, але таксама моладзевага актывіста Яўгена Скрабца, якіх пазней асудзілі да арышту

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках