28 снежня 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: «Мы жывем у паліцэйскай дзяржаве»

5

Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Аляксандр Бяляцкі пракаментаваў дакумант аб «забеспячэнні аховы правапарадку падчас правядзення выбараў».

«Дакумант, які рэгламентуе працу праваахоўных ворганаў Берасцейскай вобласці падчас правядзення «парламенцкіх выбараў», з ўсёй выразнасцю паказвае, што мы жывем у паліцэйскай дзяржаве.

Зарэгламэнтаванасць нашага жыцця, сачэнне са боку дзяржавы за кожным крокам беларускіх грамадзянаў, грубае абмежаванне грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў - вось яркія дасягненні той аўтарытарнай сістэмы, якую стварыў Лукашэнка і ягоныя памагатыя.

З гэтага дакуманта бачна, што праца міліцыі, КДБ, пракуратуры (якая павінна кантраляваць выкананне законнасці!) накіраваная на ўціск грамадскай актыўнасці, на грубае парушэнне Канстытуцыі Беларусі і міжнародных дамоваў. У любой іншай цывілізаванай краіне чынавенская кар'ера тых асобаў, якія паставілі бы свае подпісы пад падобным дакумантам і ўдзельнічалі б ў стварэнні падобных САШ, скончылася бы ў тры хвіліны, а яны б адказвалі перад законам.

Практыка правядзення прэвентыўнага інтэрнавання грамадскіх і палітычных актывістаў у краіне носіць сістэматычны характар. Вядомых грамадскіх і палітычных рэгіянальных дзеячаў, моладзевых актывістаў рэгулярна падчас выбарчых кампаніяў садзяць "на суткі" за "хуліганства" і "нецэнзурныя выказванні". І як у тэатры марыянетак – у міліцыі, суддзяў, пракуратуры, так званых дэпутатаў розных узроўняў – ва ўсіх свае ролі. Яны ці выконваюць нечую злую волю, ці проста маўчаць.

Відавочна, што міліцэйскія і КДБэшныя палкоўнікі груба топчуцца па нашых грамадзянскіх і палітычных правах, выціраючы свае боты аб беларускую Канстытуцыю. Зразумела, што ўсе падобныя дзеянні міліцэйскіх чыноўнікаў дабраслаўляюцца з боку сённяшняй палітычнай зграі, інакш бы яны не адчувалі і сябе так нахабна і беспакарана», -- заявіў Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках