27 снежня 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбаршчыкі просяць Лябедзьку зняцца з «выбараў»: «Свой голас мы прадэманструем на Плошчы»

6

На адрас старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіраваны ліст ад жыхаркі Старавіленскай акругі Менску №105, па якой балатуецца палітык.

Паважаны Анатоль Уладзіміравіч!

Я, Краўцова Ірына, паставіла свой подпіс у падтрымку Вашай кандыдатуры ў дэпутаты “палаты прадстаўнікоў”. Я шчыра лічу Вашую кандыдатуру годнай і здатнай, падтрымліваю Вашыя намеры, погляды і памкненні. Але ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў краіне, у гэтай “перадвыбарчай кампаніі”, я лічу, найбольш правільным будзе зняццё ўсіх кандыдатаў ад дэмсіл. Я неаднаразова галасавала на папярэдніх “парламенцкіх выбарах” за Вас і за іншых дэмакратычных кандыдатаў. Але ў гэты раз, я лічу, байкот прынясе больш карысці, чым мой голас, які фармальна будзе пацвярджаць толькі маё прызнанне рэжыму і будзе «аддадзены» М.Л.Самасейку (старшыня Цэнтральнага суду Менску – заўв. Хартыі’97), які ў свой час неаднаразова прысуджаў да «сутак» сяброў маёй непаўнагадовай дачкі.

Паўтару, што я падтрымліваю Вас, а таксама іншых дэмакратычных кандыдатаў, але на “выбары”, якія маюць адбыцца, не пайду. Прашу паважаць маю пазіцыю. Свой голас я прадэманструю на Плошчы і запатрабую правядзення новых, свабодных і, галоўнае, празрыстых выбараў. Дзякую Вам за упартасць і працу, праведзеную падчас гэтай кампаніі. Аднак наступны ўдзел у ёй лічу немэтазгодным. Прашу разумення, а таксама, магчымай падтрымкі!

З павагай, Кравцова І.Л.

(выбаршчык па Старавіленскай акрузе №105).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках