27 снежня 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці спрабавалі выкрасці актывіста АГП, але Лябедзька ўсё адно гатовы ісці «да канца»

13

Увечары 8 верасня ў Берасці спрабавалі выкрасці актывіста арганізацыі «Маладыя дэмакраты», чальца Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Панасюка.

Гэта адбылося ў раёне крамы «Пяты элемент», дзе працуе апазіцыянер. Панасюк накіроўваўся дадому пасля працоўнай змены, калі да яго падышлі некалькі чалавек і без тлумачэння прычынаў папрасілі «прайсці з імі». Гэтая сцэна адбывалася на вачах выпадковых мінакоў. Прысутнасць сведак відавочна не ўваходзіла ў планы «людзей у цывільным». Тым больш, што Панасюк стаў клікаць на дапамогу. І незнаёмцы пакінулі Юрыя ў спакоі, паведамляе прэс-служба АГП.

Як высветлілася, ненадоўга. У двары дома, дзе пражывае актывіст, дзяжурыла машына маркі «Жыгулі». Як толькі Юры падышоў да пад'езда, яго абкружылі ўсё тыя жа «людзі ў цывільным». Яго ўдарылі па галаве, а затым апранулі на запясце кайданкі. Аб тым, да якой арганізацыі належаць «незнаёмцы», стала зразумела пасля таго, як Панасюку задавалі пытанні на тэму выбуху, што прагрымеў ў сталіцы ў ноч з 3-га на 4-ае ліпеня.

Допыт доўжыўся каля 10 хвілінаў, затым Юрыя адпусцілі.

«На руках у нашага калегі засталіся сляды ад наручнікаў», — распавёў у інтэрв'ю прэс-службе АГП старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Уладзімір Вуек. – Мы расцэньваем факт сілавога ўздзеяння на Юрыя Панасюка як спробу запалохвання актывістаў нашай арганізацыі, якія задзейнічаныя у выбарчай кампаніі».

Па факце незаконных дзеянняў супрацоўнікаў спецслужбаў Панасюк рыхтуе заяву ў абласную пракуратуру.

Тым часам лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўвесь час заяўляе аб неабходнасці ўдзелу апазіцыйных партыяў у так званых «парламенцкіх выбарах». Выступаючы 31 жніўня на пашыраным паседжанні Палітрады АДС, палітык заявіў, што дэмакратычныя сілы павінны не толькі супрацьпастаўляць сябе ўладзе, але і шукаць з ёй кампраміс.

Лябедзька лічыць, што прайшоў час, калі дэмакратычным сілам трэба было прынцыпова выяўляць сваю пазіцыю супрацьпастаўлення ўлады не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой. "Не падзяляючы палітыку ўлады, трэба шукаць з ёй кампраміс. Трэба і ўладам высоўваць якія-небудзь канструктыўныя прапановы. Рашэнне аб зняцці кандыдатаў ад АДС сёння альбо прыняцце на гэты конт рашэнняў рознымі структурамі, якія уваходзяць ў АДС, будзе няверным", — лічыць ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках