24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць месцаў для сустрэчаў з выбаршчыкамі зменшаная да мінімуму

Акруговая камісія Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33 вызначыла месцы для сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі. Іх усяго два: зала паседжанняў ПУП «Вучэбна-метадычны цэнтр абласнога аб'яднання прафсаюзаў» і актавая зала ЖЭУ-27 у мікрараёне Клянкоўскі.

Гэтае рашэнне акруговай камісіі не спрыяе адкрытасці і галоснасці выбараў, лічыць праваабаронца Леанід Судаленка:

– Канстытуцыя гарантуе права кожнаму на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў.

Акрамя таго, Беларусь мае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне забеспячэння правоў грамадзянаў на мірныя сходы. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязвае кожную дзяржаву не абмяжоўваць гэта права, акрамя выпадкаў, якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтэрасах нацыянальнай бяспекі, абароны маральнасці і здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых грамадзянаў.

Вызначыўшы 2 месцы ў паўмільёнам горадзе для сустрэчаў з выбаршчыкамі, камісія ўвайшла ў супярэчнасць з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі нашай краіны, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках