26 снежня 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў паабяцаў, што пасля Грузіі Расея будзе адстойваць свае «інтэрасы» у суседніх краінах

9

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю расейскім федэральным тэлеканалам назваў пяць прынцыпаў, на якіх будзе будавацца знешняя палітыка Расеі.

Па словах Мядзведзева, Расея прызнае прыярытэт засноўвалых палажэнняў міжнароднага права, выступае супраць аднапалярнай светабудовы і пазбягае канфрантацыі з іншымі дзяржавамі.

Прэзідэнт РФ таксама паабяцаў, што Расея будзе абараняць сваіх грамадзянаў, дзе бы яны ні знаходзіліся, і адстойваць свае інтэрасы ў рэгіёнах, дзе існуюць сяброўскія для Расеі краіны. Пры гэтым Мядзведзеў зазначыў, што гаворка ідзе не толькі аб дзяржавах, мелых агульную мяжу з Расеяй.

У інтэрв'ю Мядзведзеў назваў беззваротным рашэнне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Па словах расейскага прэзідэнта, гэтыя дзве рэспублікі, з прававога пункту гледжання, ужо паўсталі як новыя незалежныя дзяржавы.

Расейскі прэзідэнт заявіў, што РФ будзе будаваць з Паўднёвай Асеціяй і Абхазіяй саюзніцкія стасункі. Ён паабяцаў аказаць двум рэспублікам неабходную дапамогу ў эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай і вайсковай сферах.

У той сама час ён зазначыў, што наогул рэакцыя дзяржаваў на расейскія дзеянні вельмі розная. "Мусіць, так і павінна быць", — адзначыў Мядзведзеў, дадаўшы, што Расея прыняла ў такіх умовах "неабходнае і дастатковае рашэнне". "Усе асноўныя крокі, якія было неабходна зрабіць, Расеяй зробленыя. Гэта было няпростае рашэнне", — сказаў прэзідэнт Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках