Склад участкавых камісіяў на 80% застаўся ранейшым
1- 1.09.2008, 8:51
У параўнанні з папярэднімі «выбарамі» персанальны склад участкавых камісіяў на 80% застаўся ранейшым.
Назіральнік РПГА «БХК» па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 76 Віктар Дашкевіч правёў аналіз складаў участкавых камісіяў па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання па Копыльскім раёне ў параўнанні з складамі ўчасткавых камісіяў па «выбарах» дэпутатаў мясцовых Радаў 2007 году.
З 37 участкавых камісіяў, утвораных на тэрыторыі Копыльскага раёну, склады 5-ці камісіяў, наогул, не змяніліся. У складах 13-ці участкавых камісіяў адбылася замена толькі аднаго чальца. Склады астатніх 19-ці камісіяў зведалі змены больш істотныя – у іх з'явілася ад двух да чатырох новых чальцоў.
Такім чынам, у складах участкавых выбарчых камісіяў па Копыльскім раёне на цяперашніх «выбарах» у параўнанні з «выбарамі» 2007 году з'явілася 70 новых чальцоў пры агульнай колькасці камісіяў у 331 чалавекі. Гэта значыць, персанальныя склады камісіяў змяніліся на 20% у параўнанні з «выбарамі» дэпутатаў мясцовых Радаў 2007 году, перадае кампанія "Праваабаронцы за вольныя выбары".