25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канвой заносіць амерыканскага адваката Зэльцэра ў суд на руках

11
Канвой заносіць амерыканскага адваката Зэльцэра ў суд на руках

Стан здароўя грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, над якім ідзе судовы працэс у Менску, такі, што канвой заносіць яго ў суд на руках. Падсудны амаль поўгады ўтрымліваўся ў турме КДБ.

Аб гэтым паведаміў журналістам адвакат Эмануіла Зэльцэра Зміцер Гарачка. "Зэльцэр стала жаліцца на здароўе. Ён кажа, што яму складана падняцца па лесвіцы ў будынак суду, і на чацвёрты паверх канвой яго заносіць на руках", - паведаміў адвакат.

Пры гэтым ён адзначыў, што "ў чалавека, які прымаў лекі ўсё жыццё, і яму зараз іх не даюць, проста павольна памірае арганізм". Адвакат адмовіўся паведаміць падрабязнасці судовага працэсу па справе Э.Зэльцэра, нагадаўшы аб тым, што ён даў падпіску ў судзе аб невыдаванні інфармацыі.

Амбасада ЗША: Мы не можам сачыць за станам здароўя Зэльцэра

Амерыканскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судовым працэсе па справе грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, які ў цяперашні час праходзіць у Менску, заявіў 6 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

"Мы не атрымалі дазволу прысутнічаць на працэсе. Працэс закрыты таксама для амерыканскіх дыпламатаў. Мы не ведаем, у чым яго вінавацяць. Мы не можам сачыць за станам ягонага здароўя", - сказаў Дж.Мур. Ён падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму "патрабуюць, каб Э.Зэльцэра вызвалілі па гуманных меркаваннях".

Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ўдакладніў, што прадстаўнікі амбасады сустракаліся з Э.Зэльцэрам з 12 сакавіка толькі тройчы, адзін раз Э.Зэльцэра наведваў амерыканскі лекар.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Эмануіл Зэльцэр і ягоны сакратар былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. Першапачаткова затрыманым прад'яўляліся абвінавачванні ў прад'яўленні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў. Зэльцэр з'яўляецца адвакатам грамадзяніна ЗША Джозафа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці 13 лютага Патаркацышвілі Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зэльцэрам, аднак сваякі Патаркацышвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Зэльцэр быў затрыманы ў Менску. 13 мая суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Падрабязнасці арышту Зэльцэра афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статут дзяржаўнай тайны.

27 мая з-за лекаў, якія адвакат прывёз з сабой у Беларусь, паколькі пакутуе хранічнымі хваробамі, у адносінах яго была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Лекар Э.Зэльцэра неаднаразова звяртаўся ў Генпракуратуру, паказваючы, што лекі, якіх той пазбавіўся пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Амерыканскі адвакат таксама не прызнае сябе вінаватым у інкрымінуемым яму «камерцыйным шпіянажы» і называе сваю справа «цалкам сфальсіфікаванай».

Сваякі Зэльцэра і, у прыватнасці, ягоны брат Марк Зэльцэр, звязваюць затрыманне Эмануіла ў Беларусі з ягонай справай па спадчыне Бадры Патаркацышвілі.

Як сцвярджае брат Эмануіла Зэльцэра, бізнэсмэн Барыс Беразоўскі датычны да арышту Зэльцэра ў Беларусі. Марк лічыць, што Беразоўскі планаваў загадзя візіт Эмануіла Зэльцэра ў Беларусь.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША патрабуе ад беларускіх улад неадкладнага вызвалення амерыканскага адваката. 25 красавіка консул Злучаных Штатаў Амерыкі Кэралайн Сэвэдж сустракалася з арыштаваным. Па словах консула, Зэльцэр паведаміў ёй, што «на другі і трэці дзень затрымання яго збівалі». Адвакат вельмі схуднеў, саслабеў, яму цяжка хадзіць, размаўляць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках