25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для тых, хто не ўсталяваў лічыльнікі, кошт вады павялічыцца ўдвая

17

Спажыўцы, якія не аснасцілі свае кватэры прыборамі ўліку, з 2009 года будуць плаціць за ваду па сабекошце.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс- Захад" намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко.

"Тыя, хто да канца гэтага года не ўсталюе прыборы ўліку вады ў сваіх кватэрах або хатах, да якіх падведзенае цэнтралізаванае водазабеспячэнне, з новага года будуць аплочваць яе па сабекошце", сказаў С.Сушко. Ён лічыць, што кошт вады для гэтай катэгорыі насельніцтва павялічыцца прыкладна ў 2 разы. Па інфармацыі намміністра ў цяперашні час сабекошт 1 куб. м. вады складае Br750. Пры гэтым насельніцтва аплочвае толькі 42,9% ад гэтай сумы.

"У цяперашні час узровень абсталяванасці прыборамі ўліку складае больш за 84%", паведаміў С.Сушко.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках