25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беразоўскі таемна прыехаў у Менск?

10

Брат Эмануіла Зельцэра сцвярджае, што расейскі бізнэсовец Барыс Беразоўскі даў паказанні ў Менскім гарадскім судзе ў якасці сведкі.

Аб гэтым Марк Зельцэр паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН. Па ягоным звесткам, гэта адбылося 5 жніўня.

У афіцыйных структурах дадзеную інфармацыю не каментуюць. У прыватнасці, у Менскім гарадскім судзе заявілі, што не падаюць звестак аб сведках, выкліканых для дачы паказанняў. У Дзяржаўным памежным камітэце таксама адмовіліся паведаміць, ці перасякаў Б.Беразоўскі мяжу, спасылаючыся на прыватнасць падобнай інфармацыі. Не атрымоўваецца пакуль звязацца і з самім Беразоўскім.

Працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да амерыканскага грамадзяніна юрыста Эмануіла Зельцэра, які быў затрыманым ў Менску 12 сакавіка, пачаўся 30 ліпеня. Слуханні ў Менскам гарадскім судзе праходзяць у закрытым рэжыме, бо дадзеная справа мае статус дзяржаўнай таямніцы. Зельцэру інкрымінуецца выкарыстанне загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў, кантрабанда наркатычных сродкаў і камерцыйны шпіянаж. Яму пагражае да сямі гадоў зняволення.

Сваякі і сябры падсуднага не аднойчы заяўлялі аб тым, што Б.Беразоўскі мае дачыненне да арышту Э.Зельцэра. Сам расейскі бізнэсовец, які пражывае ў Вялікабрытаніі, пацвердзіў у прэсе, што падаў Зельцэру асабісты самалёт для паездкі ў Менск. Ён таксама заявіў, што сустракаўся ў Лёндане з групай беларускіх следчых для дачы паказанняў па справе Зельцэра.

Дыпламатам ЗША не дазваляюць сустрэцца з арыштаваным Зельцэрам

Амерыканскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судовым працэсе па справе грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра, які зараз адбываецца ў Менску, заявіў 6 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

"Мы не атрымалі дазволу прысутнічаць на працэсе. Працэс закрыты таксама для амерыканскіх дыпламатаў. Мы ня ведаем, у чым яго абвінавачваюць. Мы не можам сачыць за станам ягонага здароўя", - сказаў Дж.Мур. Ён падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму "патрабуюць, каб Э.Зельцера вызвалілі па гуманных меркаваннях".

Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ўдакладніў, што прадстаўнікі амбасады сустракаліся з Э.Зельцэрам 12 сакавіка толькі тройчы, аднойчы Э.Зельцэра наведаў амерыканскі лекар.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Эмануіл Зельцэр і ягоны сакратар былі затрыманымі ў Менску 12 сакавіка 2008 году. Першапачаткова затрыманым прад'яўляліся абвінавачванні ў выкарыстоўванні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў. Зельцэр з'яўляецца адвакатам грамадзяніна ЗША Джозафа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі. 13 лютага, пасля смерці Патаркацышвілі,

Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзенымі Э.Зельцарам, аднак сваякі Патаркацышвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Зельцар быў затрыманым у Менску. 13 траўня суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Падрабязнасці арышту Зельцэра афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статус дзяржаўнай таямніцы.

27 траўня з-за лекаў, якія адвакат прывёз з сабой у Беларусь, паколькі пакутуе ад хранічных хваробаў, у дачыненні да яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 ст. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Лекар Э.Зельцэра не аднойчы звяртаўся ў Генпракуратуру, даказваючы, што лекі, якіх той быў пазбаўленым пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Амерыканскі адвакат таксама не прызнае сябе віноўным у інкрымінавамым яму «камерцыйным шпіянажы» і называе сваю справу «цалкам сфальсіфікаванай».

Сваякі Зельцара і, у прыватнасці, ягоны брат Марк Зельцар, звязваюць затрыманне Эмануіла ў Беларусі з ягонай справай па спадчыне Бадры Патаркацышвілі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках