29 снежня 2024, Нядзеля, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць змясціць ракетныя комплексы «Іскандэр»

8

У Беларусі магчыма змяшчэнне ракетных комплексаў “Іскандэр” альбо стратэгічных бамбардзіравальнікаў у адказ на змяшчэнне сыстэмы амэрыканскай СРА ў Чэхіі й Польшчы.

Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

“Беларусь і Расея сціснутыя дамовай 1994 году аб вывадзе з тэрыторыі Беларусі ядэрнае зброі, гарантам якой выступілі ЗША. Бяз’ядзерную дамову ніхто ня можа парушыць, але пытанні, звязаныя з супрацьракетнымі дзеяннямі, могуць быць разглядзенымі”, - падкрэсліў А. Сурыкаў.

У прыватнасці, ён удакладніў, што гаворка можа йсці “аб магчымым базаванні ракетных комплекаў “Іскандэр” ў Беларусі, аб магчымым змяшчэнні стратэгічных бамбардзіравальнікаў у Беларусі, Калінінградзе й гэтак далей”.

Усе гэтыя дзеянні, па словах амбасадараў, можна абмяркоўваць пасля таго, як ЗША падпішуць дамову з Польшай, а затым прымаць розныя меры ў адказ, “выключая ўсталяванне ядэрнай зброі”.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, расейскія вайскоўцы заяўляюць аб верагоднасці выкарыстоўвання авіябазы Мачулічы пад Менскам для базавання стратэгічных бамбардзіравальнікаў.

Так, згодна меркаванню першага віцэ-прэзідэнта Акадэміі праблемаў бяспекі, абароны й правапарадку Расеі, генерал-палкоўніка Віктара Есіна, гаворка можа йсці аб змяшчэнні тут ракетных комплексаў “Іскандэр-М”, якія змогуць паражаць элементы СРА ў Чэхіі. Іншым магчымым крокам у адказ ён уважае выкарыстоўванне авіябазы Мачулічы пад Менскам для базавання стратэгічных бамбардзіравальнікаў. Нарэшце, генерал нагадаў, што ў савецкія часы на тэрыторыі Беларусі змяшчаліся мабільныя стратэгічныя ракеть “Топаль”.

Масква ўжо не аднойчы пагражала “адэкватнымі мерамі”, калі ў НАТА прымалі Чэхію, Польшчу й Вугоршчыну, а пазней – Славакію й краіны Балтыі, Баўгарыю й Румынію.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках