28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ зноў згуляе з «Андэрлехтам» у Барысаве

3

Сёння на гарадскім стадыёне Барысава адбудзецца паўторны матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Андэрлехт" (Брусэль, Бельгія).

Як паведамілі карэспандэнту БелТА у асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", гульню, якая пачнецца ў 19.00, будзе судзіць брыгада арбітраў з Ірландыі на чале з Аланам Кэлі. Тыдзень таму у сталіцы Бельгіі барысаўчане сенсацыйна перамаглі гаспадароў поля з лікам 2:1 і зараз маюць добры шанец выйсці ў наступны круг самага прэстыжнага кантынентальнага клубнага турніру. Аднак галоўны трэнер беларусаў Віктар Ганчаранка разумее, што ў сённяшняй гульні ягоным падапечным прыйдзецца нічым не лягчэй, чым у Брусэлі. Хутчэй наадварот, дома будзе значна цяжэй, бо 29-кратныя чэмпіёны Бельгіі будуць імкнуцца ў што бы то ні стала ўзяць рэванш і прабіцца ў наступны круг спаборніцтваў. Нажаль, у складзе гаспадароў поля не будзе двух вядучых гульцоў - Ігара Стасевіча і Міхаіла Сівакова, якія прапусцяць сённяшняе спаборніцтва з-за дыскваліфікацыі. Аднак не выключанае з'яўленне ў складзе лепшага бамбардзіра барысаўскага клуба Генадзя Блізнюка, які прапусціў некалькі гульняў з-за траўмы. Пытанне аб ягоным ўдзеле ў матчы з бельгійцамі вырашыцца незадоўга да пачатку гульні.

Футбалісты "Андэрлехта" прыбылі ў Менск учора і правялі ўвечары трэніроўку. Галоўны трэнер каманды Арыел Якабс наладжвае сваіх футбалістаў на цяжкую юаарцьбу, але ўсё жа спадзяецца на поспех па суме двух гульняў. Пераможца двухраундавага супрацьстаяння БАТЭ і "Андэрлехта" на наступным этапе спаборніцтваў сустрэнецца з балгарскім клубам "Леўскі" з Сафіі. Летась БАТЭ, пройдучы два раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у 3-м крузе саступіў румынскай "Сцяўа" (2:2 і 0:2) і не змог выйсці ў групавы этап гэтага турніру.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках