28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Селін: «Гэтак жыць нельга. Усё магчыма змяніць»

18
Павел Селін: «Гэтак жыць нельга. Усё магчыма змяніць»

Надоечы Менск наведаў былы кіраўнік карэспандэнскага пункту расейскай тэлекампаніі НТВ у Беларусі Павел Селін. 5 гадоў таму за рэпартаж аб пахаванні Народнага пісменніка Беларусі Васіля Быкава Селін быў дэпартаваным з краіны.

Журналісту забаранілі ўезд у Беларусь на 5 год. Сёння Павел Селін адказвае на пытанні прэс-цэнтру Хартыі’97.

-- Павел, чаму ты вырашыў наведаць Беларусь?

-- Напярэдадні прыезду ў Беларусь у Маскве мяне запыталіся: ты навошта туды едзеш? Прынцыпова ці да сяброў? Я адказаў, што еду прынцыпова да сяброў. 5 год я цярпеў, чакаў, як законапаслухмяная асоба, калі ж скончыцца гэтая забарона на ўезд у Беларусь. Перадусім хацелася пабачыць сяброў, якіх у Менску, дзякуй Богу, маю надзвычай багата. Я, нарэшце, зразумеў, што кожная краіна – гэта не толькі тэрыторыя. Гэта, перш-наперш, людзі. І я ехаў, канешне, да людзёў, якіх гэтак даўно ня бачыў.

-- І якое ў цябе склалася ўражанне аб краіне, аб людзях пасля 5 гадоў адсутнасці?

-- Калі я праехаў станцыю “Чырвоны сцяг” (гэта недалёка ад Менску), я зразумеў: мала што змянілася. Такі сама Менск, усё тое ж, усе тыя ж. Я быў, з’яўляюся і застаюся прыхільнікам Беларусі, але сапраўднай Беларусі, той, якою яна ёсць. Гэта вельмі шчырыя людзі, гэта хараство прыроды, якое мне асабіста прыпала к сэрцу. Я сапраўды вельмі люблю гэтую прыроду.

Вядома ж, я спадзяваўся, што за 5 год у Беларусі здарыцца нешта кардынальнае. Спадзяваўся, што за гэтыя гады зменіцца прозвішча беларускага прэзідента. Прыкра, вядома ж, што гэтага не адбылося. Ёсць столькі цудоўных людзёў, якія маглі бы стаць прэзідэнтамі Беларусі. Яшчэ ёсць над чым працаваць.

Мне бы вельмі хацелася, каб браты-беларусы самастойна абіралі свій лёс, каб яны жылі пры той уладзе, якую абіраюць. Аднак я ўбачыў, што сёння беларусам убіваюць у галовы, што Лукашэнка – гэта назаўжды. Але гэта не назаўсёды, можна й трэба жыць так, як вы жадаеце. Я расчараваўся – шмат хто з маіх добрых знаёмых сёння жывуць у Беларусі адчуваннем, што нічога зрабіць ня ўдасца. Няпраўда. Усё можна змяніць.

-- Чым Менск адрозніваецца ад Масквы?

- - Адразу скажу, што коштамі ня вельмі адрозніваецца. Гэта вядомы міт, што ў Беларусі ўсё танней. Ну, можа быць, трошку. Гэтак жа сама чамусці лаяцца ў крамах, менш легкавікоў, менш людзёў, больш прасторы, няма коркаў, як ў Маскве, рытм жыцьця больш павольны. Узгадаем, Даўлатава: кожная дыктатура адрозніваецца ад дэмакратыі чысцінёй і дысцыплінаванасцю. Але усё адно ад Масквы Менск ужо мала чым адрозніваецца: і выбухі вось ужо ёсць, і свае тэратысты нейкія з’явіліся.

-- Калі бы давялося сёння зноў працаваць у Беларусі карэспандэнтам НТВ, як бы ты працаваў?

- Гэтак жа сама. Кожны піша, як дыхае. І таму ад таго, як ты дыхаеш, гэтак жа й пісаць будзеш. У любым выпадку, гэта справа прынцыпу. Гэта як у дзяцінстве: блага казаць ня тое, што думаеш. Гэта проста не па-мужчынску.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках