28 снежня 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Беларусы могуць пераўтварыцца ў працоўны клас для расейскіх алігархаў»

9

Буйныя расейскія кампаніі па-ранейшаму зацікаўленыя ў набыцці беларускіх прадпрыемстваў, аднак пры гэтым маюць намер дамагацца кантрольнага пакета акцый.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на нядаўняй прэс-канферэнцыі зноў пацвердзіў, што кампаніі "Лукойл" и "Раснафта" праяўляюць цікавасць да нафтаперапрацоўчага завода "Нафтан" і ААТ "Палімір". Абодва прадпрыемствы знаходзяцца ў Наваполацку і ўнесеныя ў зацверджаны ўрадам спіс аб’ектаў, падлягаючых прыватызацыі, як адзіны інвестыцыйны праект. Па словах А.Сурыкава, расейскія кампаніі ў стане забяспечыць гэтыя беларускія заводы сыравінай і маюць добры досвед працы на сусветных рынках, што будзе спрыяць падвышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што вытвараецца тут, піша газета «Белорусские новости».

Акрамя таго, на Менскі аўтамабільны завод прэтэндуюць кампаніі "КамАЗ" і "Рускія машыны", а ў набыцці акцый Менскага завода колавых цягачоў зацікаўлены холдзінг "Базавы элемент" і кампанія "Расейскія тэхналогіі".

Дамаганні расейскіх інвестараў на кантрольныя пакеты акцый Аляксандр Сурыкаў растлумачыў наступным чынам: "Нашыя кампаніі будуць настойваць на пакеце, які дае магчымасць прымаць рашэнні, каб не было такіх мелкіх склок, як мы маем на сённяшні дзень на прыкладзе сумеснага прадпрыемства "Белтрансгаз", дзе ўласнасць належыць 50 на 50".

Раней расейскі бок выказваў нязгоду з практыкайзбірання з ААТ "Белтрансгаз" непадаткавых адлічэнняў (да слова, пастаянна растучых) у беларускія дзяржаўныя фонды. Так, калі ў 2006 годзе адлічэнні ў інавацыйны фонд складалі 0,25%, у 2007 — 8,1%, то з 2008 года Мінэнерга Беларусі павялічыў іх да 19%. У выніку серыі перамоваў увесну бягучага года быў знойдзены кампраміс: вырашана з другога паўгоддзя 2008 года знізіць адсотак адлічэнняў на ўзровень 8,1%. Аднак расейскі бок абяцаў з часам "вярнуцца да гэтай тэмы".

Аднак расейскаму амбасадару варта было б разумець, што абвешчанае ўрадам Беларусі масавае акцыянаванне дзяржпрадпрыемстваў зусім не азначае адмову дзяржавы ад кантролю над імі. Беларускія чыноўнікі гэтага і не хаваюць. Так, па заяве старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Ирыны Баркоўскай, на першапачатковым этапе "інвестарам, магчыма, будуць прапанаваныя пакеты акцый да 25% ад устаўнога фонда прадпрыемстваў". "Як правіла, такія пакеты ўжо цікавяць інвестараў, гэта дае ім рэальную ўладу ў створаным грамадстве. На вызначаны перяд можна захаваць уплыў дзяржавы (75% плюс адна акцыя), каб быць упэўненымі ў добрасумленных намерах інвестара працаваць на беларускую эканоміку", — адзначыла І. Баркоўская.

Па словах прадстаўніка беларускай Дзяржкаммаёмасці, "не сакрэт, што цікавасць да беларускіх прадпрыемстваў выказваюць расейскія кампаніі, дзе ўжо прайшла не толькі другая, але і трэцяя хваля прыватызацыі. У гэтай сувязі ў некаторых нашых дырэктараў заводаў ёсць асцярогі, што расейскі капітал прыйдзе і ўсё скупіць. Але мы гэтага дапушчаць не будзем".

Эканаміст Леанід Злотнікаў сумняецца, што расейскія кампаніі можа задаволіць такая схема набыцця беларускіх прадпрыемстваў: "Калі ўрад мае намер прадаваць акцыі толькі да кантрольнага пакета, прыватызацыя будзе азначаць, па сутнасці, проста прыцягненне інвестыцый. Гэта не той варыянт, які можа задаволіць такіх сур'ёзных інвестараў, як, напрыклад, "Лукойл" або "Раснафта". Эксперт нагадвае, што ў красавіку 2006 года "Лукойл" ужо вёў перамовы аб стварэнні на базе "Нафтана" сумеснага прадпрыемства па вытворчасці маторных алеяў і паліўных прысадак. Прадстаўнікі "Белнафтахіма" называлі гэтую расейскую кампанію галоўным прэтэндэнтам на ўдзел у прыватызацыі "Нафтана" і "Паліміра". Аднак у канцы чэрвеня прэзідэнт "Лукойла" Вагіт Алекпераў заявіў: "Сёння беларускі бок не гатовы да таго, каб пачаць прыватызацыю сваіх асноўных галін".

Відавочна, што да ўступлення ў перамовы кіраўніцтва расейскіх кампаній дамаўляцца аб набыцці беларускіх прадпрыемстваў прыйдзецца расейскім уладам - пры абмеркаванні з афіцыйным менскім кошту на газ.

Былы старшыня ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч з'яўляецца перакананым прыхільнікам таго, каб вядучыя пазіцыі ў айчынным бізнэсе займаў нацыянальны капітал. "Але для гэтага ўрад павінны даць сваім грамадзянам магчымасць зарабіць, - сказаў ён у гутарцы з карэспандэнтам "Белорусских новостей". - Пакуль на сваю долю у былой дзяржуласнасці ў Беларусі могуць прэтэндаваць толькі лічаныя адзінкі, якія займаюцца бізнэсам і змаглі скалаціць капітал. У большасці людзей проста няма грошай для ўдзелу ў прыватызацыі".

С. Багданкевіч лічыць неабходным аднавіць уклады грамадзян, згубленыя пры распадзе СССР. "Ураду трэба выпусціць акцыі, прыраўняць 1 савецкі рубель да 1 даляра ЗША або зрабіць суадносіны, блізкія да гэтага паказчыку. Акрамя таго, людзям трэба даць магчымасць набыць уласнасць эфектыўна працуючую, а не стратныя прадпрыемствы. Але для ўсяго гэтага трэба змяняць заканадаўства", - падкрэслівае былы кіраўнік Нацбанка.

"Калі жа прыватызацыя будзе весціся так, як цяпер, беларусы рызыкуюць ператварыцца ў працоўны клас для расейскіх алігархаў, якія павыкупляюць усё ў нашай краіне", - прагназуе Станіслаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках