24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына параўнала празрыстыя ўрны з голай жанчынай

23

Празрыстасць выбараў не залежыць ад урнаў, прызначаных для выбарчых бюлетэняў. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтравыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

"Параўноўваць залежнасць выбараў ад празрыстасці скрыняў - гэта тое ж самае, што сцвярджаць, быццам жанчына, на якой менш вопраткі, мае больш адкоытую душу і чыстыя намеры, чым тая, якая ходзіць у наглуха зашпіленым швэдары", - лічыць Лідзія Ярмошына. Галоўнае, што знаходзіцца ў гэтай скрыні. Нельга вызначыць знешне, што там - папера або выбарчыя бюлетэні.

"У Цэнтральнай выбарчай камісіі на балансе не маецца ніякіх урнаў, ні празрыстых, ні непразрыстых", - канстатавала Лідзія Ярмошына. Гэта функцыі тых арганізацый, якія абсталююць выбарчыя ўчасткі. Калі ёсць у іх грошы, то яны купляюць іншыя ўрны. Дарэчы, так робяць буйныя беларускія вну. Пры гэтым старшыня ЦВК адзначыла, што "паводле беларускага заканадаўства на выбарах не можа прымацца замежная матэрыяльная дапамога, у тым ліку і ў выглядзе скрыняў для бюлетэняў".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках