24 снежня 2024, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы жадаюць выкупіць беларускі МТС за 600 мільёнаў даляраў

1

Расейскі сотавы аператар МТС выступіў з прапановай выкупіць у ўрада беларускае даччынае прадпрыемства кампаніі за 600 млн. даляраў.

У менскім офісе МТС ад каментароў на гэтую тэму ўстрымліваюцца. На дадзены момант беларускі МТС з'яўляецца адзіным сотавым аператарам, дзе дзяржава яшчэ мае кантрольны пакет.

Расейская кампанія прапанавала беларускаму ўраду прадаць спачатку 2% у беларускім СТАА "МТС" за 200 млн. даляраў. Акрамя таго, яна мае намер сёлета заплаціць яшчэ 400 млн. даляраў за пяцігадовы апцыён (дамова, па якой пакупнік атрымлівае права, але не абавязак здзейсніць купоўлю або продаж актыву па загадзя абумоўленаму кошту) на астатнія 49% долі, паведамляе «Тэлеграф» з спасылкай на «Беларускія навіны».

Расейская кампанія даўно праяўляе цікавасць да павелічэння сваёй долі ў даччынай кампаніі (цяпер яна складае 49%). "З беларускім партнэрам у нас склаліся выдатныя працоўныя ўзаемаадносіны, але калі ён раптам вырашыць прадаць нам сваю долю, мы абавязкова адгукнемся на гэтую прапанову. Яна нам вельмі цікавая, і мы абавязкова яе разгледзім", — заявілі Onliner у прэс-службе ААТ "МТС" у жніўні 2007 году, неўзабаве пасля продажу дзяржавай сваёй долі ў Velcom.

Раней генеральны дырэктар СТАА "Мабільныя тэлесістэмы" Уладзімір Карповіч заявіў, што кіраўніцтва расейскага МТС захоўвае цікавасць да кансалідацыі акцыяў кампаніі. "Пытанне набыцця беларускай долі МТС знаходзіцца ў кампетэнцыі заснавальнікаў, але я вінен канстатаваць, што кіраўніцтва МТС сёння задавальняюць і тыя суадносіны доляў Беларусі і Расеі ў статусным фондзе кампаніі, якія існуюць на дадзены момант".

Міністар звязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей у красавіку гэтага году заявіў, у сваю чаргу, што ня лічыць актуальным пытанне аб павелічэнні долі расейскага МТС у СТАА "Мабільныя Тэлесістэмы". Падобнага меркавання ён прытрымваўся адносна дзяржаўнага аператара сотавай звязі "БеСТ", 80% акцыяў якога на сённяшні дзень прыналежаць турэцкай кампаніі Turkcell.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках