24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатнікі» паехалі ў Паўднёвую Асецію

1

Учора беларускія «дэпутаты» ужо пабывалі ў Цхінвалі і прапанавалі асяцінскім калегам вылучыць сваіх назіральнікаў у парламенцкі сход «саюза» Расеі і Беларусі.

Аб гэтым распавёў газеце «Ведомости» віцэ-спікер парламенту Паўднёвай Асеціі Юры Дзіццойты. Ён не выняткоўвае, што ў перспектыве непрызнаная рэспубліка ўвойдзе ў «саюзную дзяржаву».

Старшыня камітэту па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы «нацыянальнага сходу» Беларусі Мікалай Чаргінец, які ўдзельнічаў у паездцы, заявіў «Ведамасцям», што паўднёваасяцінскія дэпутаты і раней запрашаліся на паседжанні «саюзнага» парламенту ў якасці госцяў, але статус назіральнікаў у іх будзе ўпершыню. Прынцыповае рашэнне аб прызнанні Беларуссю Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ўжо прынятае, дакументальна яно можа быць аформленым хуткім часам, перакананы ён.

«Паўднёвая Асеція ўжо цяпер можа падаць заяўку на ўваходжанне ў «саюз» Расеі і Беларусі, дзверы адчыненыя для ўсіх трэціх краінаў, і знаходжанне ў ім не патрабуе прызнання статусу незалежнасці ад Беларусі», — упэўнены прэс-сакратар дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Паўла Барадзіна Іван Макушок. Ён ня выключыў, што «саюз» хуткім часам адкрые прадстаўніцтва ў Паўднёвай Асеціі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках