27 снежня 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

4
За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Лукша быў прысуджаны сёння судом Ленінскага раёна Менска да 10 сутак арышта за распаўсюджванне газеты «Выбар», у якой змяшчаліся заклікі да байкоту маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў» і пратэстаў супраць магчымых фальсіфікацый вынікаў «выбараў».

Суддзя Міхаіл Хома прызнаў Паўла Лукшу вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КААП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве).

У газеце «Выбар» большасць артыкулаў была прысвечаная тэме байкота маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў», а таксама быў надрукаваны артыкул «Твой голас можа быць пачуты толькі на Плошчы» з заклікам выходзіць 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, у выпадку калі вынікі «выбараў» будуць сфальсіфікаваныя.

Паўла Лукшу затрымалі пры распаўсюджванні газеты «Выбар» на праспекце Ракасоўскага ў Менску яшчэ 18 жніўня. Тады ён быў вызвалены, але сёння раніцай, у 7.30, яго арыштавалі супрацоўнікі міліцыі прама на прахадной станкабудаўнічага заводу імя Кірава, дзе актывіст «Еўрапейскай Беларусі» працуе токарам.

Нагадаем, што ўчора сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў аб тым, што ў Беларусі «не забароненая агітацыя за байкот выбараў».

«Я бачыў налепкі, заклікалыя байкатаваць «парламенцкія выбары». Хай агітуюць», — сказаў Лазавік.

Відавочна, што словы сакратара ЦВК былі пустой дэкларацыяй. Больш таго, прысуд беларускага суду с мнением председателя Совета Европы Тэрри Дэвиса, які заявіў:

«Лукашэнка ніяк не можа зразумець, што ў любой краіне, якая лічыць сябе дэмакратычнай, грамадзяне маюць права пратэставаць супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках