27 снежня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія пакіне ў Маскве толькі двух дыпламатаў

1

Грузія адклікае са сваёй амбасады ў Маскве ўсіх дыпламатаў, акрамя двух, паведамляе France Presse са спасылкай на міністра замежных спраў краіны Эку Ткешэлашвілі.

"Мы звялі дыпламатычныя адносіны з Расеяй да мінімуму, - заявіла Ткешэлашвілі. - У нас больш не будзе амбасадара ў Маскве".

Часовы Павераны ў справах Грузіі ў Расеі Гіві Шугараў заявіў РИА Новости, што ў грузінскай амбасадзе ў Маскве адпаведных указанняў пакуль не атрымлівалі.

Раней паведамлялася, што ў Тбілісі разглядалася магчымасць поўнага разрыва дыпламатычных адносін з Масквой у адказ на прызнанне ёю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, аб якім было абвешчана 26 жніўня.

Амбасадар Грузіі быў адкліканы з Масквы яшчэ ў ліпені, пасля скандалу вакол палётаў расейскіх самалётаў у зоне грузіна-асяцінскага канфлікту. Як заявілі тады ў Міністэрстве замежных спраў Расеі, ВПС Расеі ляталі над Паўднёвай Асеціяй, каб "не дапусціць развіцця сітуацыі па сілавым сцэнары". У Тбілісі гэта расцанілі як уварванне ў паветраную прастору Грузіі.

Расея адклікала амбасадара з Тбілісі ў верасні 2007 года, пасля затрымання грузінскай паліцыяй чацвёрых расейскіх афіцэраў па падазрэнні ў шпіянажы. Амбасадар Вячаслаў Каваленка вярнуўся ў Грузію ў студзені 2008 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках