26 снежня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійскім чэмпіёнам кілбасу будуць выдаваць 1-2 разы ў месяц

20

Беларускія алімпійскія чэмпіёны Гульняў у Пекіне пажыццёва будуць забяспечанымі кілбасой. Гендырэктар ЗАТ «Белатміт» Барыс Цыпорын пацвердзіў, што сваё абяцанне, якое даў на пачатку жніўня, стрымае.

Зараз распрацоўваецца схема, як чэмпіёны будуць атрымліваць прадукцыю прадпрыемства.

«Схему заўтра абгаворым. Раз у месяц будуць атрымліваць на вызначаную суму вызначаную колькасць прадукцыі. Можа, два разы ў месяц, як зручна будзе. Заўтра ўжо будзем уручаць сертыфікаты, першай плянуем ўручыць Аксане Менькавай на праводзінах паралімпійцаў», - паведаміў Цыпорын у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Нагадаем, акрамя Менькавай пажыццёва кілбасу змогуць атрымліваць цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, а таксама вясляры Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнеў, Андрэй і Аляксандар Багдановічы.

Гендырэктар "Белатміта" кажа, што калі гэтым спартоўцам спадабаецца прадукцыя і яны ад яе не адмовяцца, то будуць есці кілбасу "гэтулькі, колькі змогуць".

Спачатку Цыпорын абяцаў прадукцыю свайго прадпрыемства і жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі за любы заваяваны медаль. Але зборная на Алімпіядзе стала шостай, што таксама можна расцэньваць як поспех. Таму баскетбалісткам таксама падрыхтаваны падарунак.

"У любым выпадку яны бяз нашай увагі таксама не застануцца. У іх быў паспяховы выступ, і нешта мы ім падрыхтуем", - сказаў гаспадарнік.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках