27 снежня 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта

21
Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта

Беларускі бюджэт скончыў першыя сем месяцаў 2008 году з прафіцытам, які склаў каля 1,3 млрд даляраў, або 4,2% ВУП. Аднак, па апошніх дадзеных Мінфіна, па выніках 2008 году дэфіцыт складзе 2,5% ВУП, або 1,4 млрд даляраў.

І калі апошнія тры гады бюджэт быў збалянсаваным, з мінімальным дэфіцытам або прафіцытам, то ў прышласці, па меркаванні аналітыкаў, ён будзе адчуваць усё большы дэфіцыт. Адзін з галоўных віноўнікаў – падвышэнне кошту на газ.

Цяпер паводле дасягнутых дамоўленасцяў з пачатку 2008 году пастаўкі ў Беларусь ажыццяўляюцца на падставе прынцыпу раўнапрыбыткавасці. Гэта значыць, кошт газу для Беларусі вызначаецца па тым сама прынцыпу, што і пры пастаўках у Еўропу.

Праўда, дзякуючы саступцы 50% акцыяў ААТ "Белтрансгаз" Менск змог дамагчыся палёгкавых умоваў пераходу на рынкавыя прынцыпы коштаўтварэння. Аж да 2010 году Беларусі будзе падавацца зніжка (33% у гэтым годзе, 20% у 2009-м і 10% у 2010-м), а ў 2011 годзе газ для Беларусі будзе каштаваць гэтулькі ж, колькі і для Еўропы: за чатыры гады кошт на газ вінен павялічыцца мінімум у 3,8 разы.

Беларускі бок прыйшоў да высновы, што, калі Расея не перагледзіць методыку фармавання кошту на газ, краіну чакае эканамічная катастрофа. У 2009 годзе ўдзельная вага ўбыткавых прадпрыемстваў з рэнтабельнасцю ад 0 да 5% складзе сумарна 60,5%, а ў 2011 годзе ўзрасце да 81,3%.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках