27 снежня 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аказваецца, большасць беларускіх алімпійцаў працуе ў міліцыі

8

Сярод прызэраў летніх Алімпійскіх гульняў-2008 13 атлетаў з'яўляюцца супрацоўнікамі ворганаў унутраных справаў і вайскоўцамі ўнутраных войскаў МУС Беларусі.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва Ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх звязяў МУС Беларусі.

У іх 11 з 19 медаляў, заваяваных беларускімі спартоўцамі на Гульнях у Пекіне. Так, у цяжкай атлетыцы алімпійскае золата заваяваў радавы тэрміновай службы ўнутраных войскаў МУС Андрэй Арамнаў. У складзе экіпажа байдаркі-чацвёркі першымі сталі спартоўцы-інструктары па спорце спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС прапаршчык Аляксей Абалмасаў, старэйшы лейтэнант унутраных войскаў МУС Вадзім Махнеў і інспектар ДПС УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму старэйшы лейтэнант міліцыі Раман Петрушэнка. У складзе экіпажу каное-двойкі адзначыўся лейтэнант унутраных войскаў МУС Аляксандар Багдановіч.

Срэбныя медалі заваявалі спартоўцы-інструктары па спорце спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС: у штурханні ядра – прапаршчык Наталля Міхневіч, у кіданні молата - прапаршчык Вадзім Дзевятоўскі, у цяжкай атлетыцы - лейтэнант Андрэй Рыбакоў.

Уладальнікамі бронзавых узнагародаў сталі: служэлая спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС Надзея Астапчук (штурханне ядра), спартовец-інструктар спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС прапаршчык Анастасія Новікава (цяжкая атлетыка), трэнер спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС старэйшы лейтэнант Іван Ціхан (кіданне молата), спартоўцы-інструктары спартовай каманды ўнутраных войскаў МУС, старэйшыя лейтэнанты Юлія Бічык і Наталля Гелах (акадэмічнае веславанне, экіпаж расхіснай двойкі). Яшчэ адзін медаль бронзавай вартасці ў скарбонку нашай зборнай паклаў экіпаж байдаркі-двойкі ў складзе новаспечаных алімпійскіх чэмпіёнаў Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева.

Беларуская каманда на Алімпіядзе была прадстаўленай 181 спартоўцам, з якіх 26 – супрацоўнікі ворганаў унутраных справаў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках