На канкурэнтаў праўладных кандыдатаў цісне КДБ
- 22.08.2008, 17:43
Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па шклоўскай акрузе № 90, актывіст руху “За Свабоду” Рыгор Кастусёў паведаміў, што хоць акруговая выбарчая камісія яму перашкодаў не чыніла, быў ціск з боку сілавых структураў.
Костусеў лічыць нероўнымі ўмовы справаздачнасці за папярэднія гады для сябе і свайго канкурэнта – старшыні Шклоўскага райвыканкаму.
“Праблем з боку акруговай камісіі не было. А з боку сілавых структураў было праблем вельмі шмат, і ў мяне, і ў маёй сям'і, і ў некаторых сяброў маёй ініцыятыўнай групы. Напрыклад, да Барыса Вырвіча, гэта кіраўнік маёй ініцыятыўнай групы, наведваліся неаднаразова супрацоўнікі міліцыі, КДБ і нават бралі на аналіз сліну і адбіткі пальцаў”, -- паведаміў палітык “Еўрарадыё”.