24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніякай дэмакратызацыі не будзе, пакуль знішчаецца свабода слова

4

«Разлічваць на нейкія прынцыповыя зрухі ў бок дэмакратызацыі не даводзіцца, пакуль не будзе зменена палітыка ўладаў у дачыненні да СМІ», -- заявіла Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ў часе сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Дэвідам Меркелем.

Сустрэча супрацоўніка амерыканскага Дзярждэпартамента з прадстаўнікамі палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, былымі палітзняволенымі доўжылася каля дзвюх гадзін.

Як распавяла Літвіна прэс-службе БАЖ, адной з прыярытэтных тэм сустрэчы была кампанія па выбарах дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”.

«Была агучаная тэза пра тое, што, на жаль, сёння беларускія СМІ не могуць у поўнай меры выконваць свайго канстытуцыйнага прызначэння — збіраць і даносіць інфармацыю да выбаршчыкаў, — зазначыла старшыня БАЖ. — Сітуацыя не зменіцца прынцыпова, пакуль будзе існаваць дзяржаўная прэса, якую прымушаюць выконваць прапагандысцкую функцыю, а ў дачыненні да недзяржаўнай будзе ажыццяўляцца палітыка эканамічнай дыскрымінацыі».

Дэвіда Меркеля паінфармавалі пра праблемы, якія існуюць у недзяржаўных СМІ з распаўсюдам і друкаваннем у Беларусі. Акрамя гэтага, яго азнаёмілі з прамежкавымі вынікамі маніторынгу асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ. З іх, нагадаем, вынікае, што тэма выбараў не з’яўляецца для дзяржаўных медыя прыярытэтнай, а ў якасці асноўных суб’ектаў выбарчага працэсу ў іх матэрыялах выступаюць ЦВК і кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках