24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Рана казаць, што палітвязняў няма»

1

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што Беларусь засталася без палітвязняў. Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перакананы, што гэта не так.

«Напрыклад, удзельнікі знакамітай палітычнай “справы чатырнаццаці”, хоць не знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, але паражаныя ў правох, – кажа палітык. – Яны абмежаваныя ў свабодзе руху і па краіне, і за ейныя межы; ім небяспечна ўдзельнічаць у палітычных акцыях; яны ня могуць балатавацца на выбарах. Таму рана казаць аб тым, што ў Беларусі няма палітвязняў. Гэта можна будзе сцвярджаць, калі ўсе, асуджаныя па палітычных справах, будуць цалкам рэабілітаванымі».

Аб гэтым сама аспекце казаў на сваёй прэс-канферэнцыі і Аляксандар Казулін: «памілаванне» ён лічыць зневажальным і патрабуе «безумоўнага вызвалення», г. зн. зняцця судзімасці і аднаўлення ўсіх – у прыватнасці, палітычных – правоў. Без гэтага, упэўнены А.Казулін, Захаду занадта рана пачынаць перамовы з беларускай уладай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках