27 снежня 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: «Мяне арыштавалі з бязглуздай фармулёўкай, і вызвалілі гэтак жа сама» (Відэа)

6
Андрэй Кім: «Мяне арыштавалі з бязглуздай фармулёўкай, і вызвалілі гэтак жа сама» (Відэа)

Сёння з Бабруйскай калёніі выйшаў на волю палітвязень Андрэй Кім. Як і Аляксандра Казуліна і Сяржука Парсюкевіча, Кіма вызвалілі па ўказе Аляксандра Лукашэнкі.

Моладзевы актывіст дабіраўся ў Менск на маршрутным таксі. Ля пад'езду ягонага дома яго ўжо сустракалі журналісты і актывісты апазыцыі.

«Мяне сёння проста паставілі перад фактам, што я вольны. Абудзілі раніцай, далі на зборы 7 хвілін і выставілі з калёніі з рэчамі. Сказалі, што я памілаваны ўказам Лукашэнкі . Гэта значыць, мяне арыштавалі з бязглуздай фармулёўкай і вызвалілі з такой сама бязглуздай фармулёўкай», - зазначыў Андрэй Кім у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

«Калі мяне асудзілі на 1,5 гады я, вядома, быў у шоку, але, апынуўшыся ў зняволенні, зразумеў, што гэта не такі вялікі тэрмін. У калёніі я сустрэў гэтулькі людзей, асуджаных ні за што на 6-8 год, што стала зразумела, што мне яшчэ пашчасціла… Усяго 1,5 гады…», - зазначыў Андрэй Кім.

Моладзевы актывіст выказаў падзяку ўсім беларусам, а таксама міжнароднай грамадзкасці, якія змагаліся за ягонае вызваленне.

Нагадаем, што ў зняволенні Андрэй Кім правёў 7 месяцаў. Моладзевы лідэр Андрэй Кім быў прысуджаным судом Цэнтральнага раёна Менска (суддзя - Алена Ілліна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны судом вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, а таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак у судзе не была даказанай віна Кіма. На відэакадрах, якія падалі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, відаць, што Сычова стукнуў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянера.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках