25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскі адвакат Зельцэр можа памерці ў турме

3

Прадстаўнікі амбасады ЗША у Беларусі наведалі ў ізалятары КДБ амерыканскага грамадзяніна Эмануила Зельцэра.

Як БелаПАН паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі, турэмнаму кіраўніцтву былі перададзенымі лекі, прапісаныя амерыканскаму грамадзяніну ягоным лекарам і дастаўленыя з ЗША.

Э.Зельцэр паскардзіўся амерыканскім дыпламатам на "несупынныя болі" і выказаў асцярогу, што "не зможа дажыць да канца турэмнага тэрміну". "Амэрыканскія ўлады па-ранейшаму сур'ёзна заклапочаныя станам Эмануіла Зельцэра і працягваюць заклікаць беларускія ўлады вызваліць яго", — заявілі ў прэс-службе.

Э.Зельцэр быў прысуджаным да 3 год пазбаўлення волі за выкарыстоўванне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яму таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы таблеткі, якія Зельцер прымае апошнія 15 гадоў і якія былі канфіскаванымі пры арышце, наркотыкамі. Амэрыканскія ўлады дамагаюцца вызваленні асуджанага на гуманітарных падставах, паколькі ягонае здароўе моцна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным лекарам лекаў.

Варта зазначыць, што 18 жніўня Амэрыканскао-расіейскі прававы інстытут (Arli) распаўсюдзіў зварот да міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава і шэрагу беларускіх і расейскіх чыноўнікаў. У звароце паказваецца, што, па інфармацыі Дзярждэпартаменту ЗША, 15 жніўня расейскаму бізнэсоўцу Барысу Беразоўскаму, які восем год знаходзіцца ў міжнародным вышуку, была прадстаўленай магчымасць сустрэцца з Э.Зельцэрам у следчым ізалятары КДБ у Менску.

"Беразоўскі спрабаваў запалохаць Зельцэра, патрабуючы, каб Эмануіл адмовіўся ад сваіх паказанняў у судзе і змяніў іх на карысць Беразоўскага. У адваротным выпадку, як сказаў Беразоўскі, "табе будзе горш, таму што я — гаспадар гэтай краіны", — гаворыцца ў лісце.

Інстытут заклікаў распачаць "адпаведныя меры ў дачыненні да пэўных службовых асоб, якія знаходзяцца ў змове з Беразоўскім супраць Расеі". Раней Arli заявіў аб тым, што 5 жніўня Б.Беразоўскі ў якасці сведкі выступіў на судзе над Э.Зельцэрам.

БелаПАН не атрымалася пацвердзіць або аспрэчыць гэтую інфармацыю ў КДБ Беларусі. У прэс-службе замежнапалітычнага ведамства паказалі, што "змест ліста па-за іхняй яйкампетэнцыі", а перапіска не каментуецца. У амбасадзе ЗША таксама адмовіліся ад каментароў па гэтым пытанні.

Варта зазначыць, што сам Б.Беразоўскі не каментуе сваіх вандраванняў па свеце з-за боязі за сваё жыццё.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках