«Ляпіс Трубецкой»: Belarus Freedom! (Відэа)
24- 19.08.2008, 13:39
У новым альбоме «Ляпісаў» ёсьць дзьве песьні на беларускай мове: «Зорачкі» і «Belarus Freedom». Альбом яшчэ ня выйшаў, але песьні ўжо выконваюцца на канцэртах.
Новы дыск «Маніфэст», як і яго папярэднік «Капітал», быў запісаны ў Кіеве на студыі «211» пад началам украінскага саўндпрадусара Віталя Тэлезіна. Агулам у ім 12 песень.
У продажы ён мае зьявіцца ў кастрычніку.
Наступны канцэрт, на якім «Ляпісы» маюць прасьпяваць песьні з свайго альбому, у тым ліку нон-канфармісцкія, адбудзецца ў Віцебску, у Летнім амфітэатры, 14 верасьня.
Пасьля гэтага група зьедзе ў працяглы тур па Расеі. Ён скончыцца 24 кастрычніка прэзэнтацыяй альбому ў Маскве, у клюбе «Б1 Maximum».
Песьня «Belarus Freedom» чапляе. “Наша Ніва” прыводзіць яе тэкст:
Залаты гадзіньнік у чорнай вароны,
Хлопец дурны, як малпа з каронай.
Дзіўны алмаз, эўрапейскія мэты,
Жабы ды чэрці па кабінэтах.
Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
Бораў шалёны напіўшыся сэму
іш бін актывіст бээрэсэму
воцат на вочы ліецца з нябёс
гуляць у хакей наш казачны лёс!
Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA
Песьня з новага альбома "Ляпіса Трубяцкога"