24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея накіруе ракеты на Польшчу ў адказ на размяшчэнне СРА

16

Генштаб Узброеных сіл Расеі папярэджвае Польшчу, што яна ў выпадку размяшчэння на сваёй тэрыторыі элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны (СРА) становіцца "прыярытэтным аб'ектам" для ўдару супрацідзейных сродкаў РФ.

"ЗША займаюцца супрацьракетнай абаронай уласнай дзяржавы, а не Польшчы. А Польшча, размяшчаючы (элементы СРА), ставіць сябе пад удар. Гэта 100%. Становіцца аб'ектам уздзеяння. Такія мэты знішчаюцца па прыярытэце ў першую чаргу", - заявіў у пятніцу намеснік начальніка Генштаба Анатоль Нагавіцын каментуючы падпісанне дамовы Польшчы і ЗША па СРА, перадае NEWSru.com.

Нагавіцын адзначыў пры гэтым, што Расея можа ўжыць ядзерную зброю ў выпадках, абумоўленых ваеннай дактрынай. "Там выразна прапісана: мы яго ўжываем у выпадках супраць дзяржаў, маючых ядзерную зброю; супраць саюзнікаў дзяржаў, маючых ядзерную зброю, калі яны нейкім чынам ім спрыяюць; а таксама супраць таго, хто размяшчае на сваёй тэрыторыі чужую ядзерную зброю", - удакладніў генерал.

Па ягоных словах, гэты прынцып адносіцца і да аб'ектаў СРА, якія з'яўляюцца элементам сістэмы стратэгічнага стрымлівання. "Польшча не можа гэтага не ведаць", - падкрэсліў намначальніка расейскага Генштаба.

Тым часам Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла ў пятніцу па прыбыцці ў Тбілісі, што Вашынгтон "ужо хуткім часам" падпіша дамову з Варшавай аб размяшчэнні ў Польшчы аб'ектаў СРА ЗША, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Напярэдадні польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што Польшча завяршыла перамовы з ЗША і пагадзілася з умовамі размяшчэння элементаў СРА на сваёй тэрыторыі.

Гэтай дамовай, у прыватнасці, прадугледжанае размяшчэнне на тэрыторыі Польшчы батарэй Patriot з 96 штатнымі адзінкамі боепрыпасаў, а таксама 110 чалавек - да 2012 года ў Польшчы плануецца раскватараваць пастаянны амерыканскі гарнізон.

Перахопнікі з'явяцца ў Польшчы ў мястэчку Рэдзікава ў наваколлях горада Слупска (Паморскае ваяводства). Дамова таксама ўтрымлівае дэкларацыю аб прадастаўленні ваеннай дапамогі ЗША у выпадку пагрозы Польшчы з боку трэціх дзяржаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках