24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у дэпутаты Зміцер Няфёдаў: «Я здымаюся з «выбараў» і выступаю за байкот»

3

Незалежны кандыдат у дэпутаты Зміцер Няфёдаў заявіў аб намеры не ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» з-за ўзмацнення ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы.

Зміцер Няфёдаў ішоў на «выбары» па Аўтазаводской акрузе Менска № 92.

«Я спыніў збор подпісаў, бо на маю ініцыятыўную групу сталі аказваць ціск. Людзей пагражаліся звольніць з працы. Улічваючы такі жа ціск на іншых дэмакратычных кандыдатаў і сябраў іх ініцыятыўных груп, я не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтых «выбарах». Гэта не выбары. Калі сябры маёй ініцыятыўнай групы збіралі подпісы, людзі распавядалі, што на заводах іх прымушаюць ставіць подпісы за праўладавых кандыдатаў, прымушаюць уваходзіць у іх ініцыятыўныя групы. ЦВК закрывае вочы на такія факты. Я здымаюся з «выбараў» і выступаю за байкот. Асабістыя амбіцыі нішто ў параўнанні з салідарнасцю. Трэба байкатаваць выбары», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Няфёдаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках