24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі адмаўляюцца сыходзіць з Абхазіі

2

Расея мае намер працягнуць так званую «міратворчую місію» у Абхазіі, нягледзячы на рашэнне Тбілісі абвясціць расейскія войскі ў рэгіёне акупацыйнымі і дэнансаваць дамову аб іх прысутнасці.

"Кіруючыся сваімі міжнароднымі абавязаннямі і пачуццём адказнасці за падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне, Расейская Федэрацыя працягне выкананне «міратворчай місіі» у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ, распаўсюджанай у сераду.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў аб рашэнні "дэнансаваць дамову аб прысутнасці расейскай міратворчай місіі ў Абхазіі і абвясціць расейскія войскі ў абхазскім рэгіёне акупацыйнымі войскамі".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках